Анализ стихотворения якуба коласа "зіма"Белым сьнегам замятаеВецер чорныя палі,Нібы вопратку ўзьдзяваеШыр прасторная зямлі. Мяккі сьнег лятае пухам,I канца яму няма,I нясе сярдзітым духам,Дзікім сіверам зіма. Зачыняйце шчыльна хату,Каб ня дзьмулі халады,На вакно пляціце мату,Каб ня клаў мароз сьляды. Даставайце з вышак сані –Гайда сьцежкі працірацьI па белым акіянеЎдоўж і ўпоперак гуляць Ды кладзіце рукавіцы –Дзе з марозам жартаваць Рады белай мы зіміцы,Рады зь ёю ваяваць. Гэй вы, коні, гэй, малыя Што заснулі? Весялей Гэй, у скочку, залатыя Варушыцеся жывей